Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/22/822206_822207/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:06
22.12.2015 18:09 Палітыка

Да пасяджэння кантактнай групы па Украіне далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР

Мінск, 22 снежня. Да пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

"Праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей", — паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Перад пасяджэннем адбыліся сустрэчы трох падгруп кантактнай групы: па эканоміцы, па гуманітарных пытаннях і па пытаннях бяспекі.

Раніцай 22 снежня спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Як паведаміла прэс-служба МЗС, суразмоўцы абмеркавалі дзейнасць групы і яе тэматычных рабочых груп, а таксама далейшае садзейнічанне беларускага боку ў арганізацыі працы кантактнай групы.

Сённяшняе пасяджэнне кантактнай групы — апошняе ў 2015 годзе.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН