Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/26/822782_822783/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:16
26.12.2015 16:59 Палітыка

Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 26 снежня. Пастаянны член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Такое распараджэнне падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

У расійскую дэлегацыю таксама ўваходзяць спецыяльны прадстаўнік РФ у кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў і прадстаўнікі ў рабочых групах. У падгрупе па бяспецы — Яраслаў Маскалік, у падгрупе па гуманітарнай сітуацыі — Уладзімір Сцяпанаў, у падгрупе па эканоміцы — Сяргей Назараў, у палітычнай падгрупе — Максім Палякоў.

Падчас папярэдняй сустрэчы кантактнай групы 22 снежня яе ўдзельнікі ўзгаднілі графік працы на студзень 2016 года. "Наступныя пасяджэнні кантактнай групы пройдуць 13, 20 і 27 студзеня", — паведаміў паводле вынікаў перамоў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН