Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/27/822813_822814/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:19
27.12.2015 13:45 Эканоміка, Грамадства

"Пеленг" асвойвае вытворчасць метэаралагічных прыбораў

Мінск 26 снежня. ААТ "Пеленг" распрацоўвае і асвойвае вытворчасць метэаралагічных прыбораў для вымярэння асноўных метэаралагічных параметраў атмасферы ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы аэрадрома і на сеткавых метэастанцыях.

Як паведамілі на прадпрыемстве, з дапамогай метэаралагічных вымяральных прыбораў вызначаюць атмасферны ціск, тэмпературу і вільготнасць паветра, напрамак і хуткасць ветру, адлегласць да ніжняй мяжы аблокаў, а таксама метэаралагічную далёкасць бачнасці.

Правядзенне актынаметрычных назіранняў з'яўляецца важным раздзелам у агульным комплексе метэаралагічных назіранняў. Даныя, атрыманыя пры актынаметрычных назіраннях, выкарыстоўваюцца ў кліматычных прагнозах, а таксама ў розных галінах гаспадарчай дзейнасці: узвядзенні будынкаў і дарог, сельскай гаспадарцы.

Метэаралагічнае абсталяванне забяспечвае аўтаматызацыю збору і перадачы метэапараметраў для правядзення якаснага прагнозу надвор'я, служыць для арганізацыі бяспекі ўзлётаў і пасадак паветраных сродкаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239