Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/12/28/822984_822985/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:55
28.12.2015 17:13 Палітыка

Кучма: Прызначэнне Грызлова — гэта павышэнне ўзроўню прадстаўніцтва Расіі ў трохбаковай кантактнай групе

Мінск, 28 снежня. Прадстаўнік Украіны Леанід Кучма пракаментаваў прызначэнне пастаяннага члена Савета бяспекі Расіі Барыса Грызлова паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар'я Оліфер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Гэта права прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Я добра знаёмы з Барысам Грызловым. Маё меркаванне адносна яго прызначэння — гэта павышэнне ўзроўню прадстаўніцтва Расіі ў трохбаковай кантактнай групе", — сказаў Кучма.

Грызлоў быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Расіі ў трохбаковай кантактнай групе 26 снежня.

Нагадаем, падчас папярэдняй сустрэчы кантактнай групы 22 снежня яе ўдзельнікі ўзгаднілі графік працы на студзень 2016 года. "Наступныя пасяджэнні кантактнай групы пройдуць 13, 20 і 27 студзеня", — паведаміў паводле вынікаў перамоў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН