Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/03/823806_823807/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:16
03.01.2016 15:08 Палітыка

Грызлоў стане супрацьвагай Кучме на перамовах кантактнай групы па Украіне, лічыць Пушылін

Мінск, 3 студзеня. Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) лічаць, што прызначэнне Барыса Грызлова паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне "спрыяльна адаб'ецца на перамоўным працэсе". Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі РСН заявіў кіраўнік дэлегацыі ДНР на мінскіх перамовах Дзяніс Пушылін, паведамляе ТАСС.

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 26 снежня прызначыў пастаяннага члена Савета бяспекі Расіі Барыса Грызлова паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе.

"Нам неабходныя палітыкі ўзроўню як мінімум такога, а то і вышэйшага, чым Кучма, — заявіў Пушылін. — Гэта дасведчаны палітык, таму некаторыя моманты яму ўдаецца абыходзіць, бо мы не маем такога вопыту. Цяпер супрацьвагай будзе Грызлоў. Я думаю, гэта спрыяльна адаб'ецца на перамоўным працэсе".

У расійскую дэлегацыю на гэтых перамовах таксама ўваходзяць спецыяльны прадстаўнік РФ у кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў і прадстаўнікі ў рабочых групах. У падгрупе па бяспецы — Яраслаў Маскалік, у падгрупе па гуманітарнай сітуацыі — Уладзімір Сцяпанаў, у падгрупе па эканоміцы — Сяргей Назараў, у палітычнай падгрупе — Максім Палякоў.

Прадстаўнік Украіны Леанід Кучма, каментуючы прызначэнне Грызлова, заявіў: "Гэта права прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Я добра знаёмы з Барысам Грызловым. Маё меркаванне адносна яго прызначэння — гэта павышэнне ўзроўню прадстаўніцтва Расіі ў трохбаковай кантактнай групе".

Падчас папярэдняй сустрэчы кантактнай групы 22 снежня яе ўдзельнікі ўзгаднілі графік працы на студзень 2016 года. "Наступныя пасяджэнні кантактнай групы пройдуць 13, 20 і 27 студзеня", — паведаміў паводле вынікаў перамоў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН