Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/06/824392_824393/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 12:54
06.01.2016 18:37 Палітыка

МЗС: Беларусь заклікае КНДР устрымацца ад дзеянняў, якія ствараюць пагрозу міжнароднай бяспецы

Мінск, 6 студзеня. Беларусь заклікае КНДР у сувязі з інфармацыяй аб выпрабаванні гэтай краінай вадароднай бомбы ўстрымацца ад дзеянняў, якія ствараюць пагрозу міжнароднай бяспецы. Пра гэта сказана ў каментары прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончык, распаўсюджаным 6 студзеня.

"Сёння Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка абвясціла аб ажыццяўленні падземнага выпрабаванні вадароднай зброі. На жаль, гэтыя дзеянні з'яўляюцца парушэннем шэрагу адпаведных рэзалюцый Савета бяспекі ААН. Рэспубліка Беларусь, будучы адной з нямногіх краін, якія добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй, нязменна выступае за ўмацаванне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання", — адзначыў Мірончык.

Паводле яго слоў, "беларускі бок упэўнены ў тым, што сапраўдны і ўстойлівы мір і стабільнасць як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце могуць быць дасягнуты толькі ў працэсе перамоваў, на аснове партнёрства паміж краінамі і без апоры на зброю масавага знішчэння" .

"Ізноў заклікаем КНДР забяспечыць няўхільнае выкананне рашэнняў Савета бяспекі ААН і ўстрымацца ад далейшых дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі напружанасці на Карэйскім паўвостраве, стварыць пагрозу міру, рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы", Ч адзначыў Мірончык.

Аб паспяховым правядзенні выпрабавання вадароднай бомбы, "вырабленай на аснове айчыннай тэхналогіі", паведаміла раніцай 6 студзеня Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі. Як паведамляе ТАСС, на ўсходзе Паўночнай Карэі раніцай быў зафіксаваны магутны землятрус у раёне ядзернага палігона. Правесці ў краіне выпрабаванне вадароднай бомбы лідэр КНДР Кім Чэн Ын загадаў 15 снежня мінулага года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН