Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/11/824895_1234by/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 07:22
11.01.2016 19:47 Палітыка

Першая ў 2016 годзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне адбудзецца 13 студзеня ў Мінску

Мінск, 11 студзеня. Першая ў 2016 годзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Мінску 13 студзеня. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміла Дар'я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе Леаніда Кучмы.

Паводле слоў Оліфер, 11 студзеня Кучма сустрэўся ў Кіеве з прадстаўніком Расіі ў трохбаковай кантактнай групе Барысам Грызловым. "У час размовы Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня", — паведаміла Оліфер.

Яна зазначыла, што перад размовай з расійскім прадстаўніком Леанід Кучма правёў сустрэчу з прадстаўніком АБСЕ ў трохбаковай групе Марцінам Сайдзікам, на якой таксама ішла гаворка пра парадак дня на найбліжэйшым пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы.

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 26 снежня прызначыў пастаяннага члена Савета бяспекі Расіі Барыса Грызлова паўнамоцным прадстаўніком РФ у кантактнай групе.

Каментуючы раней прызначэнне Грызлова, Леанід Кучма заявіў: "Гэта права прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Я добра знаёмы з Барысам Грызловым. Маё меркаванне адносна яго прызначэння — гэта павышэнне ўзроўню прадстаўніцтва Расіі ў трохбаковай кантактнай групе".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН