Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/12/825055_825058/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:33
12.01.2016 16:07 Палітыка

У Мінску пачаўся першы ў 2016 годзе раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 12 студзеня. У Мінску пачаўся першы ў 2016 годзе раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, у "Прэзідэнт-гатэлі" праходзіць сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы.

Пасяджэнне самой кантактнай групы пройдзе 13 студзеня. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года.

Напярэдадні перамоў, 11 студзеня, Грызлоў у ходзе візіту ў Кіеў сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмай. "Падчас гутаркі Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар'я Аліфер у "Фэйсбуку".

Акрамя таго, у той жа дзень Кучма правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН