Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/13/825200_by5454/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:20
13.01.2016 11:45 Палітыка

У Мінску аднавіліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 13 студзеня. У Мінску 13 студзеня аднавіліся распачатыя ўчора перамовы падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Гэта першы ў 2016 годзе раўнд перамоў па сітуацыі ў Данбасе. Сёння ў другой палове дня пройдзе пасяджэнне кантактнай групы. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года.

Напярэдадні перамоў, 11 студзеня, Грызлоў падчас візіту ў Кіеў сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмам. "У час размовы Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар'я Оліфер ў "Фэйсбуку". Акрамя таго, у той жа дзень Кучма правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН