13.01.2016 13:53 Палітыка
У Мінску праходзяць перамовы падгруп па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях кантактнай групы па Украіне
Мінск, 13 студзеня. У Мінску праходзяць перамовы падгруп па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
Ім папярэднічала сустрэча каардынатараў падгруп кантактнай групы.
Чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе праходзіць 13 студзеня ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме. Сёння ў другой палове дня пройдзе пасяджэнне самой кантактнай групы. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года.
Напярэдадні перамоваў, 11 студзеня, Грызлоў падчас візіту ў Кіеў сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмам. "У час размовы Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар'я Оліфер у "Фэйсбуку". Акрамя таго, у той жа дзень Кучма правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.