Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/13/825266_1234by/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:25
13.01.2016 15:16 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы падгрупы па пытаннях бяспекі кантактнай групы па Украіне

Мінск, 13 студзеня. У Мінску пачаліся перамовы падгрупы па пытаннях бяспекі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Некалькі гадзін таму ў Мінску пачалі працаваць падгрупы па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях.

Чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе праходзіць 12—13 студзеня ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме. Сёння ў другой палове дня адбудзецца пасяджэнне самой кантактнай групы. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года.

Грызлоў 11 студзеня наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмам. Прэс-сакратар Кучмы Дар'я Оліфер паведаміла ў "Фэйсбуку", што на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску 13 студзеня.

У той жа дзень Кучма сустрэўся ў Кіеве са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН