20.01.2016 13:41 Палітыка
У Мінску сустракаюцца каардынатары падгруп кантактнай групы па Украіне
Мінск, 20 студзеня. У Мінску праходзіць сустрэча каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Раніцай 20 студзеня тут аднавіла працу падгрупа па палітычных пытаннях. Чакаецца, што сёння пройдуць таксама сустрэчы падгруп па бяспецы і па гуманітарных пытаннях. Падгрупа па эканамічных пытаннях сёння ў Мінску збірацца не будзе, паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр са спасылкай на прадстаўніка ЛНР Уладзіслава Дзяйнега.
Затым пройдзе пасяджэнне самой кантактнай групы.