20.01.2016 15:19 Палітыка
У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне
Мінск, 20 студзеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.
Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Сустрэчы кантактнай групы папярэднічалі перамовы усіх чатырох падгруп кантактнай групы: па гуманітарных, палітычных, эканамічных і пытаннях бяспекі.
Напярэдадні са спасылкай на прадстаўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслава Дзяйнегу паведамлялася, што падгрупа па эканоміцы сёння збірацца не будзе, аднак пазней МЗС Беларусі гэта абвергла.