Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/27/827530_698523/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:29
27.01.2016 12:09 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 27 студзеня. У Мінску 27 студзеня праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

У "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме сустракаюцца ўсе чатыры падгрупы трохбаковай кантактнай групы: па палітычных, гуманітарных, эканамічных і пытаннях бяспекі. Палітычная падгрупа пачала сваю працу ў Мінску ўчора.

У другой палове дня пройдзе пасяджэнне ўласна кантактнай групы.

Напярэдадні перамоў прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Кучма сустрэўся ў Кіеве з каардынатарам падгрупы па гуманітарных пытаннях Тоні Фрышэм, піша ў "Фэйсбуку" прэс-сакратар Кучмы Дар'я Оліфер. Бакі, у прыватнасці, "пагадзіліся з неабходнасцю заклікаць прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей актывізаваць працэс абмену заложнікамі, дапусціць спецыялістаў міжнароднай арганізацыі "Урачы без межаў" і экспертаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа як да месцаў ўтрымання ўкраінскіх заложнікаў, так і да зняволеных, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі на непадкантрольнай Украіне частцы Данбаса; а таксама прыняць меры для адкрыцця пераходу цераз лінію сутыкнення ў Луганскай вобласці".

"Па многіх пытаннях наша супрацоўніцтва з прадстаўнікамі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей з'яўляецца дарогай з аднабаковым рухам. У нас няма адказаў на нашы прапановы. Лічу, што сітуацыя павінна быць выпраўленая", — заявіў Кучма.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН