Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/01/27/827601_258496/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:10
27.01.2016 15:02 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 27 студзеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Да іх пачатку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з новым прадстаўніком Расіі ў трохбаковай кантактнай групе, пастаянным членам Савета бяспекі РФ Барысам Грызловым. Як паведамляе прэс-служба МЗС, міністр "прадметна абмеркаваў з прадстаўніком Расійскай Федэрацыі дзейнасць трохбаковай кантактнай групы і тэматычных рабочых груп па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны". Макей пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку стварыць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнай працы кантактнай групы.

Сустрэчы кантактнай групы 27 студзеня папярэднічалі перамовы ўсіх чатырох яе падгруп: па палітычных, гуманітарных, эканамічных і пытаннях бяспекі. Палітычная падгрупа пачала сваю працу ў Мінску ўчора.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН