Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/07/829356_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2020 15:40
07.02.2016 13:18 Грамадства

Пад Мінскам затрыманы грамадзянін Латвіі, які перавозіў партыю гераіну

Мінск, 7 лютага. На тэрыторыі Беларусі затрыманы грамадзянін Латвіі, які перавозіў партыю гераіну. Такая інфармацыя прагучала ўвечары 6 лютага ў праграме "Навіны" тэлеканала ОНТ.

Замежніка, які перавозіў 3.000 доз гераіну, затрымалі пад Мінскам, а інфармацыя аб тым, што ў яго машыне можа знаходзіцца наркотык, паступіла з мяжы. Агляд аўтамабіля кінолагамі вынікаў не даў, магчыма, таму, што ў салоне быў рассыпаны перац. Таму праверку працягнулі ў адмысловым боксе. Менавіта там, паводле інфармацыі мытных органаў, у машыне была знойдзеная схаваная тэхналагічная поласць, у якой знаходзіўся загорнуты ў поліэтылен скрутак, вельмі па-майстэрску замаскіраваны. У ім было рэчыва белага колеру.

Грамадзянін Латвіі ехаў праз Беларусь у Маскву да сваіх кампаньёнаў па бізнесе. Ён адмаўляе, што перавозіў наркотык.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239