Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/08/829406_829407/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:11
08.02.2016 09:27 Палітыка

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да гадавіны заключэння пагадненняў па Данбасе

Мінск, 8 лютага. У Мінску 11 лютага пройдзе міжнародная канферэнцыя "Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі". Яна прымеркавана да гадавіны заключэння мінскіх пагадненняў, якія паклалі пачатак перамір`я на Данбасе, паведамілі арганізатары мерапрыемства — прадстаўнікі няўрадавай экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог".

У канферэнцыі возьмуць удзел эксперты з краін Нармандская чацвёркі — Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Яны прааналізуюць дасягненні, няўдачы, урокі і будучыя выклікі выкананню мінскіх дамоўленасцяў, а таксама выпрацуюць канкрэтныя рэкамендацыі ўсім бакам канфлікту на ўсходзе Украіны, паведамляюць арганізатары.

На адкрыцці канферэнцыі выступяць міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдик.

Нагадаем, 11—12 лютага 2015 года ў Мінску адбылася сустрэча лідараў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі — Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Меркель і Франсуа Аланда. Па выніках саміту, які доўжыўся 16 гадзін, кіраўнікі чатырох дзяржаў прынялі дэкларацыю ў падтрымку комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў, падпісанага ў той жа дзень трохбаковай кантактнай групай (Украіна — Расія — АБСЕ) і данбаскімі сепаратыстамі. Было, у прыватнасці, прынята рашэнне аб спыненні агню, абмене палоннымі, адводзе ўзбраенняў і шэраг іншых.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН