Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/10/829882_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:19
10.02.2016 11:47 Палітыка

У Мінску аднавіліся перамовы па Украіне

Мінск, 10 лютага. У Мінску раніцай 10 лютага аднавіліся пачатыя напярэдадні перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустракаюцца падгрупы па бяспецы, палітычных і эканамічных пытаннях трохбаковай кантактнай групы. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

У МЗС Беларусі БелаПАН паведамілі, што сустрэчы самой кантактнай групы сёння не чакаецца.

Як раней паведамлялася, напярэдадні чарговага раўнда перамоў у Мінску прадстаўнік Украіны Леанід Кучма прапанаваў спецыяльнага прадстаўніка дзейнага кіраўніка АБСЕ ў кантактнай групе Марціну Сайдику правесці пасяджэнне кантактнай групы толькі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін Нармандская чацвёркі.

"У сувязі з працягам невыканання рэжыму цішыні з боку прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, пры адсутнасці прагрэсу па вызваленні закладнікаў і выканання іншых пунктаў мінскіх дамоўленасцяў лічу мэтазгодным правесці чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску толькі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін Нармандскай чацвёркі", — заявіў экс-прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, 11 лютага ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя "Мінскія пагаднення год праз: дасягненні, выклікі, урокі". Удзел у ёй прымуць эксперты з краін Нармандская чацвёркі — Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. На адкрыцці канферэнцыі выступяць Марцін Сайдзік і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Сустрэча лідараў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі адбылася 11—12 лютага 2015 года. Па выніках саміту была прынятая дэкларацыя ў падтрымку комплексу мер па выкананні мірных дамоўленасцяў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН