Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/10/830065_830066/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:31
10.02.2016 20:39 Грамадства

Камандзірам часці ў Брэсцкім гарнізоне ў дачыненні да ваеннаслужачага тэрміновай службы распачата крымінальная справа за нестатутныя адносіны

Мінск, 10 лютага. 10 лютага прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі распаўсюдзіла паведамленне аб пачатку крымінальнага пераследу ваеннаслужачага тэрміновай службы адной з часцей Брэсцкага гарнізона, які дапусціў нестатутныя адносіны.

Назва часці і пацярпелыя ў гэтай інфармацыі не называюцца, аднак, гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра 38-ю асобную мабільную брыгаду, двое ваеннаслужачых якой у пачатку лютага самавольна пакінулі часць па прычыне нестатутных адносін. Пра гэта 9 лютага паведаміла інтэрнэт-газета naviny.by.

Прэс-служба Міністэрства абароны інфармуе: "Двое ваеннаслужачых адной з вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона пасля атрымання спагнанняў за дапушчаныя імі парушэнні воінскай дысцыпліны самавольна пакінулі вайсковую часць і ў далейшым былі затрыманыя. Па гэтым факце камандзірам вайсковай часці неадкладна была прызначана праверка, якая праводзілася з 4 лютага 2016 года. Па выніках праверкі камандзірам распачата крымінальная справа па артыкуле 443 "Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі" ў дачыненні да саслужыўца ваеннаслужачых, які таксама праходзіць тэрміновую ваенную службу і які дапусціў супрацьпраўныя дзеянні".

"Бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і няўхільнасць пакарання непасрэдных віноўнікаў супрацьпраўных дзеянняў — найважнейшы прынцып ўмацавання і падтрымання правапарадку ў беларускай арміі", — гаворыцца ў паведамленні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН