Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/10/eu_eu_830044_830045/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:35
10.02.2016 19:50 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС Беларусі выказала глыбокія спачуванні ў сувязі з чыгуначнай катастрофай у Германіі

Мінск, 10 лютага. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з чыгуначнай катастрофай у Германіі.

"У Рэспубліцы Беларусь ўзрушаныя чыгуначнай катастрофай, якая здарылася 9 лютага 2016 года каля Бад-Айблінга. МЗС Беларусі выказвае глыбокія спачуванні і словы шчырай падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні найхутчэйшага выздараўлення шматлікім пацярпелым у выніку гэтага жудаснага здарэння", — гаворыцца ў заяве.

У Баварыі недалёка ад горада Бад-Айблінг раніцай 9 лютага адбылося лабавое сутыкненне двух пасажырскіх экспрэсаў. Паводле апошніх звестак, у выніку сутыкнення загінулі 10 чалавек, больш за 150 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Яшчэ адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак.

Загінулі машыністы і праваднікі абодвух цягнікоў. У аварыю трапілі два экспрэсы Meridian, якія кіруюцца прыватнай еўрапейскай чыгуначнай кампаніяй.

Пра прычыны крушэння можна будзе казаць толькі пасля таго, як будуць расшыфраваныя і прааналізаваныя запісвальныя прылады, заявіў у Бад-Айблінгу міністр транспарту ФРГ Аляксандэр Добрынт.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239