Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/13/830556_523641/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:20
13.02.2016 17:04 Эканоміка, Фінансы

Аб'ём замежных інвестыцый у эканоміку Мінска ў 2015 годзе знізіўся на траціну

Мінск, 13 лютага. За 2015 год у рэальны сектар эканомікі Мінска (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд. долараў ЗША інвестыцый, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У 2014 годзе гэты паказчык склаў 11,2 млрд. долараў. Такім чынам, ён знізіўся за год на 31,25%.

У 2015 годзе асноўнымі інвестарамі арганізацый Мінска былі суб'екты гаспадарання Расіі (37,8% ад усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства (29%), Нідэрландаў (14,1%).

Прамых замежных інвестыцый паступіла 6,1 млрд. долараў ЗША, або 78,3% ад усіх замежных інвестыцый.

Ад рэзідэнтаў Расіі паступіла 47,1% прамых замежных інвестыцый (з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі) ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый, ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства — 35,9%, Кіпра — 7%.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла, што за 2015 год арганізацыямі Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 3,8 млрд. долараў ЗША (у 2014 годзе — 4,4 млрд.). Значныя аб'ёмы інвестыцый накіраваныя суб'ектам гаспадарання Расіі (43,4% ад усіх накіраваных інвестыцый), Злучанага Каралеўства (31,8%), Украіны (15,4%).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,3% усіх накіраваных за мяжу інвестыцый.

Суб'ектам гаспадарання Расіі арганізацыі Мінска накіравалі 44,6% прамых інвестыцый (з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі) ад агульнага аб'ёму накіраваных прамых інвестыцый, суб'ектам гаспадарання Злучанага Каралеўства — 34%, Украіны — 16,3%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН