Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/15/830612_830613/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 01:26
15.02.2016 10:28 Палітыка, Грамадства

Уладзімір Макей лічыць паспяховай працу беларускай дэлегацыі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене

Мінск, 15 лютага. "З пункту гледжання колькасці сустрэч і іх змястоўнага напаўнення, то я лічу, што наша знаходжанне тут было дастаткова паспяховым", — заявіў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, ацэньваючы ўдзел беларускай дэлегацыі ў 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі (12—14 лютага).

"З усімі калегамі мы гаварылі пра перспектывы нашых палітычных і гандлёва-эканамічных адносін, — распавёў кіраўнік МЗС. — У пераважнай большасці выпадкаў нам удалося знайсці агульнае разуменне таго, як развіваецца сітуацыя зараз і як мы павінны выбудоўваць нашы адносіны на будучыню. Гэта дае некаторую ўпэўненасць у тым, каб глядзець з аптымізмам у будучыню".

Ён адзначыў, што на канферэнцыі словы "Беларусь", "мінскія дамоўленасці" "гучалі ў пазітыўным плане з вуснаў шмат якіх палітыкаў". "Тое, што мінскія дамоўленасці сыгралі сваю ролю ў пэўным супакаенні сітуацыі ва Украіне, — гэта прызнаецца ўсімі, — заявіў Уладзімір Макей. — І гэта падкрэсліваюць ўсе, пачынаючы ад дзяржсакратара ЗША і заканчваючы палітыкамі іншых краін. Вельмі важна, што нам у свой час удалося арганізаваць пляцоўку для правядзення перамоў па Украіне. Гэта таксама дапамагло нашым партнёрам па-іншаму зірнуць на Беларусь".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН