Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/17/831132_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:46
17.02.2016 15:39 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 17 лютага. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" Дар'я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Кіева на перамовах, былога прэзідэнта Леаніда Кучмы.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Падгрупы кантактнай групы ў Мінску сёння не збіраліся — іх сустрэчы прайшлі 9—10 лютага. Спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў тады журналістам, што агульны стан бяспекі на Данбасе працягвае пагаршацца. Паводле яго слоў, бакі канфлікту павінны будуць даць свае тлумачэнні па сітуацыі з бяспекай. Пасол таксама заявіў пра ўсё большую рызыку для працы спецыялістаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ.

Напярэдадні сённяшніх перамоваў прадстаўнікі Данецка і Луганска заявілі пра перадачу ўкраінскаму боку прапаноў па больш хуткаму абмену палоннымі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН