Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/17/831161_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:22
17.02.2016 17:15 Палітыка

Да пасяджэння кантактнай групы ў Мінску далучыліся прадстаўнікі ДНР і ЛНР

Мінск, 17 лютага. Да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якое праходзіць у Мінску, далучыліся прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Пры гэтым, як удакладнілі ў МЗС, сёння падыходу да прэсы па выніках сустрэчы не плануецца.

Падгрупы кантактнай групы сёння ў Мінску не збіраліся — іх сустрэчы прайшлі 9 і 10 лютага. Спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў тады журналістам, што агульны стан бяспекі на Данбасе працягвае пагаршацца. Паводле яго слоў, бакі канфлікту павінны будуць даць свае тлумачэнні па сітуацыі з бяспекай. Пасол таксама заявіў пра ўсё большую рызыку для працы спецыялістаў адмысловай маніторынгавай місіі АБСЕ.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН