Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/18/831329_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 03:43
18.02.2016 14:52 Грамадства, Эканоміка

Украіна спыніла пропуск на сваю тэрыторыю расійскіх грузавікоў

Мінск, 18 лютага. На ўзроўні пагранпрадстаўніцкіх кантактаў ад украінскага боку атрыманая інфармацыя аб тым, што з 00.00 18 лютага 2016 года рашэннем Кабінета міністраў Украіны велікагрузныя транспартныя сродкі з рэгістрацыйнымі нумарамі Расійскай Федэрацыі не будуць прапускацца на ўкраінскую тэрыторыю. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Памежнікі рэкамендуюць расійскім перавозчыкам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў.

Нагадаем такая сітуацыя выкліканая тым, што на фоне адсутнасці дамоўленасцяў аб транзіце велікагрузаў паміж Расіяй і Польшчай, расійскія аўтаперавозчыкі накіравалі свае маршруты ў абыход РП праз Украіну і Літву. На ўкраінскай тэрыторыі калоны грузавікоў РФ блакаваліся. Меры ў адказ прыняла і Расія.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239