Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/02/24/832178_852369/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:16
24.02.2016 12:40 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 24 лютага. У Мінску апоўдні 24 лютага пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Зараз праходзіць сумесная сесія рабочых груп па эканамічных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі трохбаковай кантактнай групы. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна арганізаваныя ў закрытым для прэсы рэжыме.

У другой палове дня тут збярэцца сама кантактная група. Чакаецца, што асноўнымі тэмамі яе працы стануць парушэнні рэжыму спынення агню і ход абмену палоннымі.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску адбылося 17 лютага. Яго вынікі прэсе абвешчаныя не былі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН