Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/01/833231_521463/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:27
01.03.2016 13:44 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 1 сакавіка. У Мінску 1 сакавіка пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Перамовы пачаліся з пасяджэння падгрупы па бяспецы трохбаковай кантактнай групы, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі. Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што 2 сакавіка ў Мінску зноў збярэцца кантактная група.

Паводле вынікаў яе мінулай сустрэчы 24 лютага спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік вітаў актывізацыю працэсу абмену палоннымі паміж бакамі канфлікту ў Данбасе. "Я сапраўды шчыра хачу падзякаваць усім тым, хто спрыяў правядзенню гэтай аперацыі", — сказаў ён і выказаў надзею, што неўзабаве "мы станем сведкамі новых вызваленняў".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН