Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/02/833390_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:25
02.03.2016 09:22 Палітыка

Больш за палову ўкраінцаў лічаць мінскія пагадненні нявыгаднымі для краіны

Мінск, 2 сакавіка. Больш за палову ўкраінцаў — 51,6% — лічаць мінскія пагадненні ў той ці іншай ступені нявыгаднымі. Такі вынік апытання, праведзенага вядомым ва Украіне Інстытутам Гаршэніна 8—17 лютага сярод 2.000 рэспандэнтаў (акрамя Крыма і падкантрольных баевікам раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей). Вынікі даследавання былі прадстаўленыя 1 сакавіка ў Кіеве.

28,2% апытаных прытрымліваюцца супрацьлеглага пункту гледжання. 45,9% грамадзян ускладаюць адказнасць за невыкананне пагадненняў на Расію, "менш за 15%" — на Украіну.

51,2% рэспандэнтаў не падтрымлівае ідэю рэферэндуму аб унясенні зменаў у Канстытуцыю аб асаблівым статусе Данбаса, прадугледжаных мінскімі дамоўленасцямі. Калі б такі рэферэндум усё ж адбыўся, большасць прагаласавала б супраць унясення зменаў у Асноўны закон.

Менш за чвэрць апытаных (22,3%) пагадзіліся б на амністыю асобам, якія ваявалі на баку ДНР і ЛНР. Больш за 60% рэспандэнтаў супраць такога кроку.

34,1% грамадзян бачаць выхад з сітуацыі, якая склалася на Данбасе, у наступе ўкраінскай арміі для аднаўлення кантролю над усёй тэрыторыяй.

Пра самі мінскія пагадненні ведаюць 80,5% апытаных.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН