Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/02/833452_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 06:44
02.03.2016 13:07 Эканоміка, Фінансы

Курсы долара і еўра знізіліся нязначна

Мінск, 2 сакавіка. Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 сакавіка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра.

Паводле даных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 2 рублі (0%) да 21.275 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 33 рублі (0,14%) да 23.094 рублёў.

Расійскі рубель вырас на 1,08 рубля (0,38%) да 288,85 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра следам за расійскім, на які ў сваю чаргу ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 серады знізіўся на 42,8 капейкі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН