Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/02/833453_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:32
02.03.2016 12:51 Палітыка

У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 2 сакавіка. У Мінску 2 сакавіка праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла МЗС Беларусі ў "Твітэры".

Чарговы раўнд перамоваў па Украіне пачаўся ў "Прэзідэнт-гатэлі" напярэдадні — 1 сакавіка тут засядала падгрупа па бяспецы трохбаковай кантактнай групы. Перамовы падгрупы па бяспецы аднавіліся раніцай 2 сакавіка і працягваліся да пачатку пасяджэння кантактнай групы.

Нагадаем, перамовы па Украіне традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Па выніках мінулага пасяджэння кантактнай групы, 24 лютага, спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік вітаў актывізацыю працэсу абмену палоннымі паміж бакамі канфлікту ў Данбасе. "Я сапраўды шчыра хачу падзякаваць усім тым, хто паспрыяў правядзенню гэтай аперацыі", — сказаў ён. Сайдзік выказаў надзею на тое, што неўзабаве "мы станем сведкамі новых вызваленняў".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН