Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/08/834155_125634/
Дата раздрукоўкі: 13.04.2021 19:03
08.03.2016 15:26 Грамадства

Мінпрыроды: Колькасць зуброў у Беларусі наблізілася да аптымальнай

Мінск, 8 сакавіка. Колькасць зуброў у Беларусі набліжаецца да аптымальнай — на 1 лютага 2016 года яна склала 1.428 асобін, паведамляе сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Работы па захаванні папуляцыі вядуцца на падставе ўхваленай урадам канцэпцыі, а таксама планаў кіравання і мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2015—2019 гады. Зараз у краіне налічваецца 10 мікрапапуляцыі зубра: Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Ляскавіцкая, Найдзянская і Краснаборская. У тройцы найбуйнейшых — Белавежская (480 асобін), Асіповіцкая (350) і Азёрская (196).

Летась загінула 15 зуброў. Асноўнымі прычынамі сталі старасць, траўмаванне суродзічамі і ўскладненне пасля раненняў, браканьерства і сутыкненне з аўтатранспартам. Восем асобін былі перавезеныя ў Казахстан для стварэння новых мікрапапуляцый зуброў, якія вольна жывуць, за межамі Беларусі, паведамляе прыродаахоўнае ведамства.

Раней прадстаўнікі Мінпрыроды заяўлялі, што пастаўленая мэта зрабіць зубра не вальерным, а дзікім зверам у Беларусі, "неад'емным элементам" беларускай прыроды, і ў перспектыве выключыць яго з Чырвонай кнігі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239