Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/09/834279_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:43
09.03.2016 15:19 Палітыка

У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоваў па Украіне

Мінск, 9 сакавіка. У Мінску 9 сакавіка пачаўся чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы пачаліся з сустрэчы падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы. Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Праца падгруп працягнецца 10 сакавіка, а пасяджэнне самой кантактнай групы запланаванае на 11 сакавіка, паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр са спасылкай на прадстаўніка ЛНР Уладзіслава Дзяйнегу.

Папярэдняя сустрэча кантактнай групы ў Мінску адбылася 2 сакавіка. Па яе выніках былі падпісаныя пагадненні аб спыненні агню і тэхнічных аспектах размінавання ўздоўж лініі сутыкнення. У першым пагадненні гаворка ідзе пра спыненне вучэнняў з баявой стральбой уздоўж 30-кіламетровай зоны каля лініі сутыкнення, другі дакумент тычыцца тэхнічных аспектаў завяршэння размінавання на 12 узгодненых участках. "На працягу апошніх некалькіх тыдняў вучэнні з баявой стральбой спараджалі асцярогі і няўпэўненасць. Спадзяюся, што гэтае рашэнне будзе садзейнічаць аслабленню напружанасці на лініі сутыкнення", — паведаміў тады журналістам спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН