Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/10/834414_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:16
10.03.2016 11:55 Палітыка

У Мінску праходзяць сустрэчы падгруп трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 10 сакавіка. У Мінску 10 сакавіка праходзяць сустрэчы падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Чарговы раўнд перамоваў па Украіне пачаўся ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" напярэдадні. 9 сакавіка тут сустракалася падгрупа па палітычных пытаннях. Чакаецца, што пасяджэнне самой кантактнай групы адбудзецца 11 сакавіка.

Усе перамовы па Украіне, нагадаем, традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняя сустрэча кантактнай групы ў Мінску адбылася 2 сакавіка. Па яе выніках былі падпісаныя пагадненні аб спыненні агню і тэхнічных аспектах размінавання ўздоўж лініі сутыкнення. У першым пагадненні гаворка ідзе пра спыненне вучэнняў з баявой стральбой уздоўж 30-кіламетровай зоны каля лініі сутыкнення, другі дакумент тычыцца тэхнічных аспектаў завяршэння размінавання на 12 узгодненых участках.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН