Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/11/834693_834694/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:43
11.03.2016 13:10 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 11 сакавіка. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Чарговы раўнд перамоваў у Мінску пачаўся 9 сакавіка. За два дні адбыліся сустрэчы падгруп кантактнай групы. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдняя сустрэча кантактнай групы ў Мінску адбылася 2 сакавіка. Па яе выніках былі падпісаны пагадненні аб спыненні агню і тэхнічных аспектах размініравання ўздоўж лініі сутыкнення. У першым пагадненні гаворка ідзе аб спыненні вучэнняў з баявой стральбой уздоўж 30-кіламетровай зоны каля лініі сутыкнення, другі дакумент тычыцца тэхнічных аспектаў завяршэння размініравання на 12 узгодненых участках.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН