Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/21/eu_eu_836212_9658213/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 02:11
21.03.2016 14:30 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Новы пасол Польшчы ўручыў міністру замежных спраў Беларусі копіі даверчых грамат

Мінск, 21 сакавіка. Новы пасол Польшчы Конрад Паўлік, які прыбыў у Мінск на мінулым тыдні, уручыў 21 сакавіка копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы "адбылося абмеркаванне актуальных тэм беларуска-польскага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанняў палітычнага дыялогу, удасканалення дагаворна-прававой базы, трансгранічнага ўзаемадзеяння, сумесных праектаў у культурна-гуманітарнай сферы".

Адзначаецца, што асаблівая ўвага была нададзеная падрыхтоўцы рабочага візіту ў Беларусь 22—23 сакавіка міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. Запланаваныя яго перамовы з Уладзімірам Макеем. Міністры абмяркуюць увесь спектр двухбаковых адносін, надаўшы асаблівую ўвагу тэматыцы эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў межах міжнародных і рэгіянальных арганізацый, сітуацыю ў рэгіёне, удакладнілі ў МЗС.

16 сакавіка ў Варшаве падчас сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу СМІ і грамадскіх арганізацый Вашчыкоўскі сказаў, што плануе таксама наведаць родны горад яго маці — Ваўкавыск. Акрамя таго, як паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі, яе прадстаўнік запрошаны на сустрэчу Вашчыкоўскага з апазіцыйнымі палітыкамі ўвечары 22 сакавіка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239