Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/23/836672_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:16
23.03.2016 11:14 Палітыка

У Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне падгруп па палітычных і пытаннях бяспекі кантактнай групы па Украіне

Мінск, 23 сакавіка. У Мінску 23 сакавіка праходзіць сумеснае пасяджэнне падгруп па палітычных і пытаннях бяспекі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, паведаміла ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Папярэдні раўнд перамоў па Украіне адбыўся ў Мінску 11 сакавіка. Па выніках пасяджэння кантактнай групы спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што тэма абмену палоннымі застаецца актуальнай. "Мы яшчэ не можам гаварыць аб абмене палоннымі па формуле "ўсіх на ўсіх", — сказаў ён.

На пытанне, ці ўзнімаў украінскі бок пытанне аб вызваленні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая чакала прысуду, дыпламат адказаў: "Я толькі магу адказаць — так".

22 сакавіка гарадскі суд Данецка (Растоўская вобласць РФ) прыгаварыў Надзею Саўчанку да 22 гадоў калоніі і штрафу ў 30 тысяч рублёў. Тэрмін пакарання адлічваецца з моманту арышту Саўчанкі 30 чэрвеня 2014 года. Украінская лётчыца прызнаная вінаватай у забойстве двух расійскіх журналістаў і замаху на забойства іх калегі, а таксама ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН