Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/03/31/838209_838210/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:37
31.03.2016 14:31 Грамадства, Эканоміка

Беларусь трапіла ў пяцёрку самых перспектыўных для расіян турыстычных кірункаў сярод краін СНД

Мінск, 31 сакавіка. Беларусь трапіла ў топ-5 самых перспектыўных для расіян турыстычных кірункаў сярод краін СНД у 2016 годзе, па версіі турыстычнага партала Travel.ru.

Рэйтынг складзены паводле дадзеных росту браніраванняў гатэляў і апартаментаў за апошні год турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна, паведамляе сайт.

Так, паводле дадзеных Travel.ru, пражыванне ў паездцы ў краінах СНД абыходзіцца ў сярэднім у 3 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Краіны СНД прывабныя для расійскіх турыстаў невысокімі цэнамі на адпачынак, развітой інфраструктурай, бязвізавым уездам і тым, што многія мясцовыя жыхары гавораць на рускай мове.

Беларусь замыкае пяцёрку краін СНД па росце папулярнасці адпачынку сярод расіян. Паведамляецца, што ў нашу краіну ў 2015 годзе прыехала 300 тыс. турыстаў, з якіх больш за палову — з Расіі. Яны едуць у Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст, на гарналыжны курорт Лагойск і возера Нарач.

Лідзіруе ў рэйтынгу краін Азербайджан, які ў 2015 годзе прыняў больш за 2 млн. турыстаў. Далей ідуць Арменія, Кыргызстан (па 1,2 млн. турыстаў у год) і Казахстан — 500 тыс. турыстаў у год.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН