05.04.2016 20:44 Палітыка
МЗС: Беларусь гатовая паспрыяць у пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Карабаху
Мінск, 5 красавіка. Беларусь гатова аказаць усё неабходнае садзейнічанне ў пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Карабаху, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык у каментары для прэсы ў сувязі з сустрэчай Мінскай групы і спецыяльным пасяджэннем Пастаяннага савета АБСЕ па пытанні Нагорнага Карабаха, што прайшлі 5 красавіка ў Вене.
"Перш за ўсё, важна мець на ўвазе, што сустрэча Мінскай групы планавалася яшчэ да апошніх падзей у Нагорным Карабаху, а спецыяльнае пасяджэнне Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене было скліканае па ініцыятыве дзейнага нямецкага старшынства ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту", — падкрэсліў Мірончык.
Паводле яго слоў, прадстаўнікі Беларусі як краіны — члена Мінскай групы ўзялі ўдзел у абодвух мерапрыемствах і праінфармавалі дзяржавы — удзельніцы Арганізацыі пра пазіцыю і падыходы беларускага боку.
"Намі былі цалкам падтрыманыя заклікі дзейнага старшынства АБСЕ і сустаршыняў Мінскай групы па Нагорным Карабаху да неадкладнага спынення баявых дзеянняў у зоне канфлікту і захавання рэжыму спынення агню, — зазначыў Мірончык. — Было падкрэслена, што Беларусь паслядоўна выступае за ўрэгуляванне нагорна-карабахскага канфлікту выключна мірным шляхам за сталом перамоваў".
"Мы таксама пацвердзілі гатоўнасць Беларусі як члена Мінскай групы і краіны, якая падтрымлівае сяброўскія стасункі і з Арменіяй, і з Азербайджанам, аказаць усё неабходнае садзейнічанне бакам у пошуку мірнага вырашэння гэтага канфлікту", — падкрэсліў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.