Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/04/06/839181_852147/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:28
06.04.2016 11:38 Грамадства

Следчы камітэт вызначыў пастаўшчыка апаратуры для капіявання інфармацыі з мабільных прылад

Мінск, 6 красавіка. Вызначаны пераможца тэндара Следчага камітэта Беларусі на закупку апаратна-праграмнага комплексу капіявання інфармацыі з мабільных прылад. Пратакол таргоў апублікаваны на афіцыйнай пляцоўцы дзяржзакупак icetrade.by.

У таргах удзельнічалі ПГУП "ІнфаВерытас" і ТАА "АйПі ТэлКом". Падчас таргоў, якія доўжыліся больш за гадзіну, двое ўдзельнікаў зрабілі больш за 300 крокаў аўкцыёну, а цана знізілася з пачатковых 955 млн. рублёў амаль у паўтара разу. У выніку пераможцам стаў "АйПі ТэлКом" з цаной 631 млн. рублёў.

Раней пры абвяшчэнні тэндара начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч растлумачыў БелаПАН, што набыццё новага апаратна-праграмнага комплексу неабходнае для збору доказнай базы ў дачыненні да фігурантаў крымінальных спраў. Канфіскаваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам у падазроных і абвінавачаных па крымінальных справах прылады павінны быць агледжаныя, у тым ліку ўстаноўленае іх змесціва.

Апаратура такога класа, паводле слоў прадстаўніка СК, даўно выкарыстоўваецца ў падраздзяленнях Следчага камітэта па ўсёй краіне. Але неабходнае яе ўдасканаленне для забеспячэння эфектыўнага расследавання злачынстваў, звязаных найперш з незаконным абаротам наркотыкаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН