Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/04/07/839590_12345/
Дата раздрукоўкі: 04.08.2021 21:10
07.04.2016 21:22 Грамадства

Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў двух прадстаўнікоў кіраўніцтва ДМК і МНС

Мінск, 7 красавіка. Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў двух прадстаўнікоў кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Сяргей Радненка вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 красавіка.

Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы ад пасады начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі вызвалены Уладзімір Чэрнікаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239