Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/04/07/by_media_sputnik3_vid/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 05:49
07.04.2016 16:55 Відэа, Грамадства

Пляменнік Дзмітрыя Кісялёва браў удзел у баявых дзеяннях ва Украіне

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння" адкрыла 7 красавіка ў Мінску мультымедыйны прэс-цэнтр пад брэндам свайго даччынага праекта Sputnik. Прэс-цэнтр размясціўся ў Доме Масквы на вуліцы Камуністычнай.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел генеральны дырэктар МІА "Расія сёння" Дзмітрый Кісялёў, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Кісялёў пракаментаваў баявыя дзеянні ва Украіне: "Там працуюць добраахвотнікі з розных краін свету, мы іх паказвалі. Там, напрыклад, ваяваў мой пляменнік. Ён жыве ў Германіі, у яго нямецкі пашпарт. Ён з нямецкім пашпартам паехаў ваяваць туды. У Горлаўцы альбо дзесьці, ён мне паказваў фатаграфіі. Я даведаўся пра гэта, калі ён вярнуўся адтуль. Ваяваў з верасня па снежань. Нават быў намеснікам камандзіра ўзвода. Я кажу: "А чаго ты туды паехаў, Сярожа?" Ён — Сярожа Кісялёў, сын майго старэйшага брата. Я кажу: "Чаго ты паехаў?" Ён адказвае: "Я рускі, я і паехаў".

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН