19.04.2016 14:18 Палітыка
У Віцебску затрыманы 20-гадовы мясцовы жыхар, які падазраецца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне
Мінск, 19 красавіка. У Віцебску затрыманы 20-гадовы мясцовы жыхар, які падазраецца ва ўчыненні злоснага хуліганства ў дачыненні да малалетніх, а таксама ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе батальёна "Азоў" з 2014 па 2016 год.
Як паведаміла прэс-службы МУС Беларусі, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) пры падтрымцы байцоў АМАП. Паведамляецца таксама, што ў кастрычніку 2013 года затрыманы разам з футбольнымі фанатамі пад пагрозай насілля прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітанне. Увесь працэс быў зняты на відэакамеру і выкладзены ў інтэрнэт.
Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці ў дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па арт. 339 КК Беларусі (хуліганства), ён знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
Прызначаны экспертызы надпісаў і малюнкаў фашысцкай накіраванасці, размешчаных на целе падследнага ў выглядзе татуіровак. Вынікі даследаванняў будуць пакладзены ў аснову прававой ацэнкі дзеянняў, якія падпадаюць пад арт. 130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці альбо розні), паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле аператыўных даных ГУБАЗіК, у Віцебску падазраваны ўзначальваў нефармальны маладзёжны фанацкі рух неанацысцкай накіраванасці, які прапагандуе ўльтраправыя ідэі фашызму. "На грудзях у яго ёсць татуіроўкі: злева — абрэвіятура "88", якая азначае "Хайль Гітлер", справа — герб асобага батальёна СС "Дырлевангер", — гаворыцца ў паведамленні.
Пра тое, што затрыманы браў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе батальёна "Азоў", сведчыць канфіскаваная ў яго адпаведная ваенная форма і два медалі "За доблесную службу" і "За мужнасць", адзначае прэс-служба МУС. Як мяркуецца, узнагароды беларус атрымаў за баі пад Ілавайскам і ў пасёлку Шырокіна. "Таксама вядома, што віцяблянін ваяваў у якасці кулямётчыка і быў двойчы паранены. Не выключаецца яго ўдзел у марадзёрстве і прымяненні насілля да мірнага насельніцтва", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Факт наёмніцтва беларуса правяраюць праваахоўныя органы, праводзячы неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.