Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/04/20/841762_745812/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:42
20.04.2016 21:33 Эканоміка, Грамадства

У Мінск прыбыў прадстаўнік Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)

Мінск, 20 красавіка. Намеснік памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) па справах Еўропы і Еўразіі Джонатан Катц наведвае Мінск 20—22 красавіка, паведаміла прэс-служба амерыканскага пасольства.

У праграме знаходжання — сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў і эканомікі, з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і бізнес-супольнасці. Катц ужо сустрэўся з начальнікам упраўлення Амерыкі МЗС Алегам Краўчанкам. Бакі абмеркавалі "пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і агенцтва", паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

21 красавіка Катц адкрые канферэнцыю Venture Day, прысвечаную праблематыцы венчурнага фінансавання. Тэматычны фокус канферэнцыі сёлета — тэхналогіі для здаровай будучыні. Аднадзённая канферэнцыя, за якой услед распачнецца 48-гадзінны хакатон (форум распрацоўшчыкаў), арганізаваная пры падтрымцы USAID. Аўдыторыя канферэнцыі: інвестары, праграмісты, стартапы, эксперты і інжынеры ў сферы аховы здароўя, эколагі, актывісты экалагічных арганізацый.

Катц абвесціць пра новы праект USAID — "Пашырэнне доступу да венчурнага фінансавання ў Беларусі" (Aid-Venture). Агенцтва падтрымае пяцігадовы праект з бюджэтам 2,5 млн. долараў, нацэлены на рост стартапаў і пашырэнне ролі прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы. Гэты праект закліканы дапамагчы стварыць у краіне асяроддзе, спрыяльнае для венчурнага фінансавання, пашырыць доступ да венчурнага капіталу, а таксама ўмацаваць мясцовую супольнасць венчурных інвестараў. USAID чакае прапаноў у межах адкрытага конкурсу ад рэгіянальных і беларускіх камерцыйных і некамерцыйных недзяржаўных арганізацый.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239