Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/04/23/842278_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 06:03
23.04.2016 13:09 Грамадства, Эканоміка

Кабякоў: У суботніку бяруць удзел каля 3 млн. чалавек, мяркуецца зарабіць каля 70 млрд. рублёў

Мінск, 23 красавіка. Паводле даных штаба па рэспубліканскім суботніку, у мерапрыемстве бяруць удзел каля 3 млн. грамадзян, мяркуецца зарабіць каля 70 млрд. рублёў. Пра гэтым заявіў 23 красавіка журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас суботніка. Прэм'ер-міністр з членамі ўрада высаджваў дрэвы на тэрыторыі Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса Мінскай вобласці.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, Кабякоў адзначыў, што палову сабраных сродкаў кожны аблвыканкам і Мінск пералічаць на бюджэтны рахунак Мінфіна, гэтыя грошы пойдуць на праектаванне і будаўніцтва дзіцячай клінічнай бальніцы ў Гомелі. "Гэта вельмі важны і патрэбны аб'ект, да якога даўно ўжо трэба было падступіцца. І вось адной з першых крыніц будаўніцтва будуць сродкі ўсіх грамадзян Беларусі, заробленыя сёння", — зазначыў кіраўнік урада.

Сродкі таксама пойдуць на аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай вайны, на падрыхтоўку да новага сезона дзіцячых дашкольных і школьных, спартыўных і аздараўленчых летніх лагераў, паведаміў Кабякоў.

Прэм'ер заявіў, што для яго асабіста "рэспубліканскі суботнік — гэта свята, а таксама магчымасць ненадоўга змяніць від дзейнасці". Кіраўніцтва ўрада і структурных падраздзяленняў апарата Савета міністраў другі год запар выязджае ў адно з лясніцтваў і праводзіць пасадку лясных культур там, дзе ўжо прайшла высечка лесу.

"Вельмі важна для кожнага чалавека адчуваць сябе часцінкай краіны, супольнасці, якая працуе на адзіныя мэты, і гэтыя мэты абсалютна высакародныя", — лічыць прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада разам з першым намеснікам Васілём Мацюшэўскім, віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым, кіраўніцтвам Савета міністраў і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў апарата Саўміна пасадзілі дрэвы. Таксама выкананыя работы па ачыстцы лесу ад захламленасці і рэштак пасля пасечкі. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава разам з супрацоўнікамі апарату Саўміна выконвала работы па добраўпарадкаванні воінскага пахавання вязняў канцэнтрацыйнага лагера Дразды ў Мінску.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН