28.04.2016 10:02 Палітыка
Прадстаўнік Савета Еўропы: Наша мэта — убачыць Беларусь у сваім складзе

Мінск, 28 красавіка. "Мэта Савета Еўропы — убачыць Беларусь у сваім складзе", — заявіў журналістам 28 красавіка ў Мінску дырэктар генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы Філіп Буая.
Сёння ён удзельнічае ў рэгіянальнай канферэнцыі па тэме прафесійнай падрыхтоўкі суддзяў і пракурораў. Мерапрыемства арганізаванае Саветам Еўропы і Генеральнай пракуратурай Беларусі.
Як адзначыў Буая, Беларусь з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам дзесяці канвенцый Савета Еўропы і разглядае магчымасць далучэння да іншых дакументаў СЕ. Паводле яго слоў, падчас візіту ў прадстаўніка Савета Еўропы адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч, "каб паглядзець, як рухацца далей у гэтым кірунку".
Праца канферэнцыі скіраваная на выяўленне найбольш вострых пытанняў у межах падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне права, а таксама на інфармаванне ўдзельнікаў аб магчымасці выкарыстання судовай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека ў навучальных праграмах для пракурораў і суддзяў. Канферэнцыя таксама дасць магчымасць для абмену вопытам у галіне праграм прафесійнай падрыхтоўкі. Будуць абмяркоўвацца роля і магчымы ўнёсак прафадукацыі у павышэнне эфектыўнасці выканання судовых рашэнняў на нацыянальным узроўні ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і іншых прававых дакументаў Савета Еўропы. Асаблівая ўвага будзе нададзеная такім тэмам, як роля прафесійнай падрыхтоўкі ў пытаннях барацьбы з гвалтоўным экстрэмізмам і дапушчальнасць доказаў у крымінальным працэсе.
У канферэнцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і іх навучальных устаноў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Украіны.
Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая не з'яўляецца членам СЕ. У 1997 годзе яна пазбавілася статусу спецыяльна запрошанай у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пасля рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі.