Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/06/844578_745896/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 13:00
06.05.2016 16:50 Эканоміка

Дзмітрый Мядзведзеў возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 12 мая ў Магілёве

Мінск, 6 мая. Старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведае Беларусь у сувязі з правядзеннем пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 12 мая, паведаміла прэс-служба расійскага ўрада.

Запланаваныя таксама яго перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, на якіх будуць разгледжаныя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, прамысловай, энергетычнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.

Як паведамлялася раней, пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Магілёве.

Пасля сустрэчы 26 красавіка з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота паведаміў, што парадак дня пасяджэння складаецца з 28 пытанняў. "Галоўным чынам засяродзімся на гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Плануецца ўхваліць чатыры новыя праграмы, тры новыя канцэпцыі праграм, якія пасля перарастуць у праграмы. Ёсць тэмы для абмеркавання агульнага плана: дадатковыя меры па стымуляванні далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", — адзначыў дзяржсакратар.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН