Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/11/844799_528963/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:13
11.05.2016 07:00 Палітыка

Пачынаецца візіт у Мінск прэзідэнта Туркменістана

Мінск, 11 мая. Гурбангулы Бердымухамедаў наведае Беларусь з афіцыйным візітам 11—12 мая.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага кіраўніка, запланаваныя перамовы прэзідэнта Туркменістана з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе. Бакі "дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць". Гаворка пойдзе "і аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах".

Чакаецца, што паводле вынікаў перамоў Лукашэнка і Бердымухамедаў падпішуць сумесную заяву, скіраваную на "далейшае ўмацаванне ўзаемавыгаднага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва". "У прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг іншых двухбаковых дакументаў", — адзначаецца ў паведамленні.

"У адпаведнасці з традыцыяй, што склалася на вышэйшым узроўні", прэзідэнт Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей ля Палаца Незалежнасці.

Плануецца таксама, што Лукашэнка і Бердымухамедаў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана.

Пра падрыхтоўку візіту туркменскага кіраўніка ўпершыню стала вядома 28 красавіка з прэс-рэліза беларускага МЗС паводле вынікаў сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Міхневіча з паслом Туркменістана Назаркулы Шакулыевым.

Даведка БелаПАН. Кіраўнікі дзвюх краін наведваюць адзін аднаго прыкладна раз на два гады. Апошнім разам Бердымухамедаў быў у Мінску ў кастрычніку 2014 года. Тады кіраўнікі дзвюх краін заклалі памятную капсулу ў падмурак новага комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Мінску. Да гэтага прэзідэнт краіны быў у беларускай сталіцы ў красавіку 2012 года. Апошні візіт Лукашэнкі ў Ашгабат адбыўся ў снежні 2015 года, перадапошні — у лістападзе 2013 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН