Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/19/846335_523641/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 10:20
19.05.2016 08:56 Грамадства

Упершыню ва Узброеных сілах Беларусі праведзеная пасадка баявога самалёта на аўтадарогу ў начны час

Мінск, 18 мая. 18 мая 2016 года ўпершыню ва Узброеных сілах Беларусі ў межах лётна-тактычных вучэнняў ВПС і войскаў СПА праведзеная пасадка баявога самалёта на аэрадромны ўчастак аўтамабільнай дарогі (АУД) у начны час.

Пасадку выканаў экіпаж вучэбна-баявога штурмавіка Су-25 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (Ліда): намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі палкоўнік Аляксандр Караў і камандзір 116-й гшаб палкоўнік Андрэй Рачкоў.

Раней на аэрадромны ўчастак дарогі на трасе М4 Мінск — Магілёў паміж Чэрвенем і Беразіно зрабілі пасадку два вучэбна-баявыя Як-130 116-й гшаб і два знішчальнікі МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы (Баранавічы). Пасля дазапраўкі і падвескі ўзбраення яны пайшлі на баявое прымяненне на авіяцыйны палігон.

Падчас вучэнняў на М4 авіяцыйнае прыкрыццё аэрадромнага ўчастку аўтамабільнай дарогі ажыццяўлялі верталёты Мі-24 са складу 50-й змяшанай авіяцыйнай базы (Мачулішчы), а на прылеглых да аэрадромнага ўчастка аўтамабільнай дарогі — падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл.

Задачы па абсталяванні АУД святлотэхнічнымі сродкамі, аналагічнымі стацыянарнаму аэрадрому, выканалі падраздзялення войскаў сувязі. Радыёлакацыйны кантроль палётаў авіяцыі па зададзеных маршрутах, выдачу радыёлакацыйнай інфармацыі на пункты баявога кіравання авіяцыяй забяспечылі падраздзяленні радыётэхнічных войскаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН