Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/26/847646_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:08
26.05.2016 11:45 Палітыка, Грамадства

У Мінску спадзяюцца, што вызваленне Саўчанкі пазітыўна адаб'ецца на ўсім перамоўным працэсе па Украіне

Фото: Reuters
Мінск, 26 мая. "Спадзяемся, што гэта падзея пазітыўна адаб'ецца на ўсім перагаворным працэсе", — заявіў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, каментуючы па просьбе БелаПАН вызваленне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
25 мая Саўчанка, прыгавораная ў сакавіку да 22 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў дачыненні да забойства двух расійскіх журналістаў, была вызваленая. Яе абмянялі на двух супрацоўнікаў расійскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны РФ.

"Беларусь вітае той факт, што Расійская Федэрацыя і Украіна знялі з парадку дня адно з тых пытанняў, якое на працягу доўгага часу з'яўляўся перашкодай для прадметнага абмеркавання і рэалізацыі мінскіх пагадненняў і прасоўвання па шляху мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны", — сказаў Мірончык.

Беларускі бок будзе максімальна спрыяць далейшай працы трохбаковай кантактнай групы і яе рабочых падгруп, забяспечыць усе неабходныя ўмовы для працягу мінскага працэсу, каб "у наш рэгіён як мага хутчэй вярнуўся мір", падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН