Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2016/05/30/848342_by2345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:44
30.05.2016 19:48 Грамадства

На беларускай мяжы затрыманы грамадзянін Балгарыі, які адшукваецца за забойства на радзіме

Мінск, 30 мая. У мінулыя выхадныя ў выніку спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу за парушэнне мяжы з Польшчы ў Беларусь затрыманы грамадзянін Балгарыі.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, пры сабе ў парушальніка былі навігатар, карта, пашпарт, сродкі адпужвання сабак і 40 еўра.

Устаноўлена, што мужчына знаходзіцца ў базе Інтэрпола за забойства, учыненае на тэрыторыі Балгарыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН